Knigi-for.me

Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)

Тут можно читать бесплатно Герберт Уэллс - Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке). Жанр: Научная Фантастика издательство неизвестно, год неизвестен. Так же Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте knigi-for.me (knigi for me) или прочесть краткое содержание, предисловие (аннотацию), описание и ознакомиться с отзывами (комментариями) о произведении.

У нядзелю ранiцай - кожную нядзелю ў любую пару года - i кожны вечар пасля дзесяцi гадзiн ён адпраўляецца ў гасцiную карчмы, прыхапiўшы шклянку джына, ледзь разбаўленага вадой, i, адставiўшы яе, зачыняе дзверы, аглядвае шторы i нават заглядвае пад стол. Пераканаўшыся ў поўнай сваёй адзiноце, ён адчыняе шафу, затым скрынку ў шафе, вымае адтуль тры кнiгi ў карычневых скураных пераплётах i ўрачыста кладзе iх на сярэдзiну стала. Пераплёты патрапаныя i пакрыты налётам зялёнай цвiлi, - таму што аднойчы гэтыя кнiгi начавалi ў канаве, - а некаторыя старонкi зусiм размыты бруднай вадой. Гаспадар сядае ў крэсла, павольна набiвае глiняную люльку, не адводзячы зачараванага позiрку ад кнiг. Потым ён падсоўвае да сябе адну з iх i пачынае вывучаць яе, перагортваючы старонкi ад пачатку да канца, або ад канца да пачатку.

Бровы яго ссунуты, i губы варушацца ад намаганняў.

- Шэсць, маленькае два зверху, крыжык i кручок. Госпадзi, вось галава была!

Праз некаторы час стараннасць яго слабее, ён адкiдваецца на спiнку крэсла i глядзiць скрозь клубы дыму ў глыбiню пакоя, быццам бачыць там нешта, не даступнае воку простых смертных.

- Колькi тут таямнiц, - гаворыць ён, - дзiўных таямнiц... Эх, дазнацца б толькi! Я ўжо б не так зрабiў, як ён. Я б... эх! - зацягваецца люлькай.

Потым ён пачынае марыць, iм авалодвае неўмiручая чароўная мара яго жыцця. I, нягледзячы на ўсе пошукi, якiя вядзе нястомны Кемп, нi адзiн чалавек на свеце, акрамя гаспадара карчмы, не ведае, дзе знаходзяцца гэтыя кнiгi, у якiх схавана тайна нябачнасцi i шмат iншых дзiўных таямнiц. I нiхто гэтага не даведаецца да самай яго смерцi.

1897


Герберт Уэллс читать все книги автора по порядку

Герберт Уэллс - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки kniga-for.me.